Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:47 ]  Ірак, магчыма, бамбіць ня будуць


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявiў, што канчатковае рашэньне ў справе ваеннай апэрацыi супраць Іраку пакуль не прынятае i, магчыма, яно ня будзе прынятае сёлета. Гэтую заяву Джордж Буш зрабiў у часе размовы з журналiстамi на сваiм ранчо ў Тэхасе. Тым часам, прадстаўнiкi мiнiстэрства абароны i дзярждэпартамэнту ЗША сустракалiся ў Вашынгтоне з дэлегацыяй iрацкай апазыцыi. Паводле аднаго зь iрацкiх удзельнiкаў сустрэчы, амэрыканскi бок выявiў “вялiкае зацiкаўленьне” ў канкрэтных кроках дзеля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна. Блiжэйшым часам у Эўропе адбудзецца канфэрэнцыя, у якой возьмуць удзел усе асноўныя iрацкiя апазыцыйныя групы.
XS
SM
MD
LG