Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:41 ]  Самае буйное ў амэрыканскай гісторыі банкруцтва стала ўдвая буйнейшым


ВАШЫНГТОН. Сталi вядомымi новыя факты банкруцтва амэрыканскай тэлекамунiкацыйнай карпарацыi “УорлдКом”. Рэвiзiя ўлiковых кнiгаў выявiла, што сфальшаваныя дакумэнты на суму, большую за сем з паловай мiльярдаў даляраў -- удвая болей, чым лiчылася раней. Перадусiм, гэта тычыцца нямэтавага выкарыстаньня крэдытаў ад 1999 да 2001 году. У лiпенi галоўны фiнансiст карпарацыi i супрацоўнiк кантрольнай службы былi арыштаваныя за махлярства. Банкруцтва “УорлдКому” – самае буйное ў амэрыканскай гiсторыi.
XS
SM
MD
LG