Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Сьціпласьць "прэзыдэнта без абмежаваньня тэрміну паўнамоцтваў"


ТУРКМЭНАБАД. ТУРКМЭНІСТАН. Прэзыдэнт Туркмэнiстану Сапармурат Нiязаў сёньня ў выступе перад амаль трыма тысячамi дэлегатаў Народнай рады адмовiўся ад званьняў пажыцьцёвага прэзыдэнту, “вялiкага пiсьменьнiка” i трох ступеняў ордэну “Залаты век”. Гэтыя рашэньнi былi ўхваленыя Радай учора. Сёньня Сапармурат Нiязаў заявiў, што ў 2008 годзе ў Туркмэнiстане могуць адбыцца прэзыдэнцкiя выбары. А пакуль – паводле Нiязава – ён будзе выконваць фунуцыi кiраўнiка дзяржавы ў адпаведнасьцi з канстытуцыяй, паводле якой ён зьяўляецца “прэзыдэнтам без абмежаваньня тэрмiну паўнамоцтваў”.
XS
SM
MD
LG