Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:32 ]  Прынамсі 12 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў горадзе Джалялябад на ўсходзе Афганістану


КАБУЛ. Сёньня ў горадзе Джалялабад на ўсходзе Афганiстану адбыўся магутны выбух каля будынку, дзе месьцiўся офiс недзяржаўнага ведамства ў пытаньнях будаўнiцтва. Паведамляецца, што найменей 12 чалавек загiнулi, каля 80 чалавек параненыя. Ратаўнiкi ўжо выцягнулi 20 целаў з-пад руiнаў. Сярод параненых – пераважна студэнты ўнiвэрсытэту, будынак якога знаходзiмцца побач. Прадстаўнiк мясцовых уладаў заяўляе, што колькасьць ахвяраў можа дасягнуць ста чалавек. Мясцовыя ўлады таксама выказваюць перакананьне, што гэта тэрарыстычны акт. Выбух быў такой магутнасьцi, што пашкоджаныя iншыя будынкi ў радыюсе 500 мэтраў.
XS
SM
MD
LG