Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:30 ]  Прадстаўнікі кіраўніцтва Злучаных Штатаў працягваюць перамовы з "бандай забойцаў і тэрарыстаў"


ВАШЫНГТОН. Дэлегацыя кiраўнiцтва Палестынскай аўтаномii сёньня працягвае перамовы ў Вашынгтоне. Учора дэлегацыя сустрэлася зь Дзяржаўным сакратаром ЗША Колiнам Паўэлам i дарадцай прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Кандалiзай Райс. Паводле прадстаўнiкоў амэрыканскага боку, пытаньне пра лёс Ясiра Арафата не ўздымалася. Паўэл пацьвердзiў, што ЗША падтрымліваюць iдэю стварэньня палестынскай дзяржавы. Сёньня дэлегацыя Аўтаномii працягвае перамовы ў дзярждэпартамэнце, а заўтра мае сустрэцца з дырэктарам ЦРУ Джорджам Тэнэтам. Тым часам, прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон назваў кiраўнiцтва Палестынскай аўтаномii “бандай забойцаў i тэрарыстаў”. У прамове, што трансьлявалася тэлебачаньнем, Шарон падкрэсьлiў, што нi пра якi сур’ёзны дыялёг з палестынцамi ня можна весьцi нават гаворкi, пакуль ва ўладзе застаюцца Арафат i ягоныя паплечнiкi.
XS
SM
MD
LG