Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:28 ]  У Вашынгтоне вядуцца інтэнсыўныя перамовы аб зьвяржэньні рэжыму Садама Хусэйна


ВАШЫНГТОН. Каардынацыя намаганьняў у зьвяржэньнi рэжыму Садама Хусэйна – ў цэнтры ўвагi на сёньняшняй сустрэчы ў Вашынгтоне прадастаўнiкоў Дзярждэпартамэнту i мiнiстэрства абароны ЗША зь лiдэрамi iрацкай апазыцыi. У перамовах бяруць удзел прадстаўнiкi апазыцыйных групаў, што базуюцца ў Іране i Вялiкай Брытанii, а таксама курдзкiх партыяў. Прадстаўнiк Дзярждэпартамэнту ЗША Фiлiп Рыкер назваў “пустымi пагрозамi дыктатара, якi знаходзiцца ў iзалiцыi” ўчорашнюю прамову Хусэйна. Хусэйн заявiў, што любы напад Злучаных Штатаў на Ірак будзе адбiты.
XS
SM
MD
LG