Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Моцныя дажджы выклікаюць паводкі на тэрыторыі Эўропы


ВЕНА. На захадзе i паўдзённым захадзе Эўропы моцныя дажджы выклiкалi паводкi. У дзьвюх паўночных правiнцыях Аўстрыi выйшла зь берагоў рака Камп i разбурыла некалькi мастоў, размыла дарогi. Такой паводкi тут не было стагодзьдзе. Сталi ахвярамi стыхii шматлiкiя населеныя пункты, у тым лiку – старадаўнi горад Крэмс на Дунаi. Ад паводкi пацярпелi некалькi гарадоў у Баварыi. На поўначы Італii ад няспынных дажджоў гiне ўраджай вiнаграду, а на поўднi, на выспе Сыцылiя, моцная засуха. У Чэхii найболей пацярпела паўдзённая Багемiя. Затопленая частка гораду Чэскiя Будэёвiцы, зь якога эвакуяваныя 2 тысячы чалавек. Моцныя дажджы iдуць у Вялiкай Брытанii. У Лёндане сёньня парушаны графiк руху цягнiкоў – рэйкi апынулiся пад вадой.
XS
SM
MD
LG