Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:22 ]  На Касьпіі адбываюцца грандыёзныя міжнародныя ваенныя вучэньні


МАСКВА. Расейскi мiнiстар абароны Сяргей Іваноў сёньня прыбыў на Касьпiйскае мора, каб назiраць за беспрэцэдэнтнымi паводле маштабу ваеннымi вучэньнямi расейскiх, азэрбайджанскiх i кахахскiх сiлаў. У манэўрах удзельнiчаюць каля 10 тысячаў вайскоўцаў з усiх родаў войскаў, задзейнiчана 60 расейскiх ваенных караблёў i дапаможных суднаў, а таксама болей за 30 самалётаў i гэлiкоптэраў. Паводле заявы расейскага мiнiстэрства замежных справаў, вучэньнi накiраваныя на падтрыманьне рэгiянальнай бясьпекi. Іх асноўная мэта – адпрацаваць узаемадзеяньне ўзброеных сiлаў Расеi i iншых прыкасьпiйскiх дзяржаваў у справе барацьбы з тэрарызмам, кантрабандай зброi, наркотыкаў i браканьерствам. Іран прыслаў на манэўры назiральнiкаў, Туркмэнiстан ад удзелу ў вучэньнях адмовiўся.
XS
SM
MD
LG