Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:19 ]  Прадстаўнікі Палестыны пачалі перамовы ў Вашынгтоне


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнiкi кiраўнiцтва Палестынскай аўтаномii распачынаюць перамовы ў Вашынгтоне. Сёньня дэлегацыя сустракаецца з дзяржаўным сакратаром ЗША Колiнам Паўэлам, а заўтра – з дарадцам прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Кандалiзай Райс. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш патрабуе зьмены цяперашняй палестынскай адмiнiстрацыi i асаблiва яе кiраўнiка Ясiра Арафата. Учора бязвынiкова завершыўся чарговы раўнд перамоваў памiж прадстаўнiкамi Ізраiлю i Палестынскай аўтаномii. На перамовах абмяркоўвалася прапанова Ізраiлю, якi гатовы вывесьцi войскi з шэрагу гарадоў Заходняга берагу Ярдану ў абмен на цьвёрдыя гарантыi бясьпекi. Палестынцы, якiя напачатку далi прынцыповую згоду, учора заявiлi, што плян Ізраiлю непрыймальны з-за новых умоваў, хоць i не паведамiлi менавiта якiх. Тым часам, iзраiльскiя войскi працягваюць лякальныя апэрацыi супраць тэрарыстаў на Заходнiм беразе i ў Паласе Газа.
XS
SM
MD
LG