Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:30 ]  Нямеччына адмаўляецца падтрымаць ваенную апэрацыю супраць Іраку


БЭРЛІН. Мiнiстар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фiшэр заявiў, што ваенная апэрацыя супраць Іраку можа мець фатальныя наступствы для рэгiёну. Паводле Фiшэра, удар па Іраку можа паўплываць на расстаноўку сiлаў на Блiзкiм Усходзе, што пацягне за сабой доўгатэрмiновую амэрыканскую прысутнасьць у рэгiёне. Учора канцлер ФРГ Гэрхард Шродэр сказаў, што ягоны ўрад выступае супраць любога ваеннага дзеяньня супраць Іраку. Сёньня ў Анкары Джалал Талабанi – лiдэр Патрыятычнага Зьвязу Курдыстану i адна з ключавых фiгураў у iрацкай апазыцыi – заявiў, што супраць Садама Хусэйна можа быць сфармаваная моцная iрацкая апазыцыя. Сёньня ж iрацкi парлямэнт на адмысловай сэсii абмяркоўвае патрабаваньне Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў выконваць рэзалюцыi Рады Бясьпекi. Учора генэральны сакратар ААН Кофi Анан даслаў Багдаду лiст з патрабаваньнем рабiць пасьлядоўныя крокi дзеля вяртаньня iнспэктараў у раззбраеньнi Іраку ў краiну.
XS
SM
MD
LG