Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Прэзыдэнт Ірану, магчыма, у хуткім часе наведае Афганістан


ТЭГЭРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамi на чале шматлiкай дэлегацыi прыбудзе 13 жнiўня ў Кабул на запрашэньне лiдэру Афганiстану Хамiда Карзая. Доўгi час Іран падтрымваў Паўночны альянс, што змагаўся супраць рэжыму талiбаў, якi быў пераможаны сiламi антытэрарыстычнай каалiцыi ў сьнежнi летась. Iранскiя ўлады далi прытулак двум мiльёнам афганскiх уцекачоў. У лютым Карзай у часе вiзыту ў Тэгэран папрасiў тэрмiновай эканамiчнай дапамогi свайму народу. Іран абяцаў вылучыць Кабулу паўмiльярды даляраў.
XS
SM
MD
LG