Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:21 ]  Закладзены ядзерны рэактар у Паўночнай Карэі


КУМХО. ПАЎНОЧНАЯ КАРЭЯ. Злучаныя Штаты заклiкалi КНДР зрабiць публiчнай сваю ядзерную праграму. Амэрыканскi пасланец на Карэйскай паўвыспе Джэк Прычард зьвярнуўся з гэтым заклiкам у часе цырымонii закладкi ядзернага рэактара ў Кумхо ў Паўночнай Карэi. Атамная электрастанцыя на лёгкай вадзе будуецца ў адпаведнасьцi з пагадненьнем памiж ЗША i КНДР. Паводле яго, паўночная Карэя мае прыпынiць усе ядзерныя распрацоўкi ў абмен на эканамiчную дапамогу Злучаных Штатаў. Прычард прапанаваў Пхэньяну дапусьцiць мiжнародных iнспэктараў на паўночнакарэйскiя ядзерныя аб’екты.
XS
SM
MD
LG