Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:18 ]  Кіраўніцтва Палестыны ў прынцыпе згаджаецца з апошнімі прапановамі Ізраіля


РАМАЛАХ. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палестынскае кiраўнiцтва папярэдне пагадзiлася з прапановамi Ізраiлю вывесьцi войскi з некаторых рэакупаваных палестынскiх тэрыторыяў у абмен на гарантыi бясьпекi. Паводле палестынскага мiнiстра плянаваньня Набiла Шаата, кабiнэт у прынцыпе падтрымвае плян, але асобныя дэталi яго пакуль ня вызначаныя. Ён сказаў, што мiнiстры зьбяруцца яшчэ раз, каб абмеркаваць плян. У чацьвер палестынская дэлегацыя распачынае перамовы ў Вашынгтоне. Тым часам, iзраiльскiя войскi працягваюць блiц-апэрацыi на палестынскiх тэрыторыях. Мiнулай начы ў Паласе Газа некалькi дзесяткаў iзраiльскiх танкаў увайшлi на тэрыторыю лягеру ўцекачоў Джабальля. У перастрэлцы забiты палестынскi палiцыянт, два чалавекi параненыя. Арыштаваныя тры баявiкi, падазраваныя ў тэрактах у Ізраiлi. Ранiцай у горадзе Тулькарм на Заходнiм беразе Ярдану ў часе такога ж рэйду быў забiты адзiн зь лiдэраў экстрэмiсцкай групоўкi “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы” Зiяд Даас, якi браў непасрэдны ўдзел у нападах на iзраiльцаў. Яшчэ два сябры групоўкi арыштаваныя ў Бiтлееме.
XS
SM
MD
LG