Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Грамадзяне Беларусі шукаюць палітычнага прытулку ва Ўкраіне


КІЕЎ. Як паведамляе агэнства “Асашэйтыд прэс,” сёньня трое грамадзянаў Беларусі Уладзімер Буханаў, Сьвятаслаў Шапавалаў і Сяргей Конеў папрасілі палітычнага прытулку ва Ўкраіне з прычыны нязгоды з палітыкай уладаў. У часе сустрэчы з журналістамі гэтыя людзі заявілі, што былі неаднойчы зьбітыя беларускай міліцыяй, а сярод іхных сяброў ёсьць тыя, што памерлі пры дзіўных абставінах. Паводле Буханава, Шапавалава і Конева іхная апазыцыйная дзейнасьць улучала распаўсюджаньне антыпрэзыдэнцкіх улётак. Беларускае пасольства ў Кіеве ніяк не пракамэнтавала дзеяньняў трох сваіх грамадзянаў, але адзначыла, што яны не зьяўляюцца палітычнымі, альбо грамадзкімі лідарамі ў Беларусі. Іхныя спробы атрымаць палітычны прытулак ужо былі адхіленыя ў Расеі і Нямеччыне.
XS
SM
MD
LG