Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Рэлігійныя лідэры Вялікай Брытаніі выступаюць супраць бамбаваньня Іраку


ЛЁНДАН. У Вялiкай Брытанii лiдэры англiканскай царквы разам з пратэстанцкiмi i каталiцкiмi япiскапамi перадалi сёньня ўраду пэтыцыю вернiкаў, у якой выказваецца пратэст супраць магчымага ўварваньня ў Ірак. У звароце да прэм’ер-мiнiстра Тонi Блэра падпiсанты заяўляюць, што вайна зь Іракам была б “незаконнай i амаральнай”. “Сорамна, што самыя магутныя ў сьвеце дзяржавы ў якасьцi iнструмэнту зьнешняй палiтыкi могуць выкарыстоўваць сiлу”, -- падкрэсьлiваецца ў дакумэнце. Паводле апытаньняў грамадзкай думкi, болей за палову брытанцаў выступаюць супраць умяшальнiцтва краiны ў канфлiкт зь Іракам.
XS
SM
MD
LG