Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:25 ]  Грузія адмовілася перадаць Расеі 13 чачэнскіх ваяроў


ТБІЛІСІ. Грузiя адмовiлася перадаць Расеi 13 чачэнскiх ваяроў, затрыманых у мiнулы ўiк-энд грузiнскiмi памежнiкамi. Сёньняшнiя перамовы ў Тбiлiсi генэральнага пракурора Расеi Уладзiмера Ўсьцiнава са сваiм грузiнскiм калегам Нугзарам Габрычыдзэ завершылiся бязвынiкова. Усьцiнаў ня выканаў умоваў грузiнскага боку i не даказаў, што затрыманыя зьдзейсьнiлi асаблiва цяжкiя злачынствы. 13 чачэнскiх ваяроў, якiя вырвалiся з аблогi ў Ітум-Калiнскiм раёне Чачэнii, абвiнавачваюцца грузiнскiмi ўладамi ў незаконным пераходзе мяжы са зброяй. Ім пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG