Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  У буфернай зоне паміж дзьвюма Карэямі адбываюцца перамовы КНДР і ААН


ПХЭНЬЯН. Прадстаўнiкi Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў i КНДР дамовiлiся распрацаваць захады дзеля запабяганьня ўзброеных сутычак, накшталт той, што адбылася нядаўна ў Жоўтым моры i вынiкам якой сталi чалавечыя ахвяры. Перамовы адбывалiся ў населеным пункце Пханмунджом у буфэрнай зоне памiж КНДР i Паўдзённай Карэяй. Мiратворцы ААН кантралюць там выкананьне замiрэньня, якое паклала канец Карэйскай вайне каля 50 гадоў таму. Сёньняшняя сустрэча адбылася напярэдаднi перамоваў на ўрадавым узроўнi памiж Поўначчу i Поўднем, якiя плянуюцца на найблiжэйшы час.
XS
SM
MD
LG