Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:58 ]  Ірак імкнецца пазьбегнуць амэрыканскага ваеннага ўдару


АМАН. Ірак працягвае свае намаганьнi, каб запабегчы амэрыканскаму ваеннаму ўдару. Мiнiстры замежных справаў Іраку i Турэччыны сёньня прыбылi ў Аман дзеля перамоваў зь кiраўнiцтвам Ярданii ў пытаньнi напружанасьцi памiж Багдадам i Вашынгтонам. Ірацкi мiнiстар Наджы Сабры прывёз лiст ад Садама Хусэйна ярданскаму каралю Абдулу. Сабры заявiў у Амане, што Ірак можа даказаць, што не распрацоўвае зброi масавага зьнiшчэньня, i заклiкаў ААН зьняць санкцыi, накладзеныя на Ірак. Аднак кiраўнiк iнспэкцыi ААН Ганс Блiкс сказаў, што санкцыi супраць Іраку ня будуць скасаваныя сёлета, нават калi iнспэктары вернуцца ў Ірак, i iм будзе дазволены бесперашкодны доступ да вайсковых аб’ектаў. Учора генэральны сакратар ААН Кофi Анан абмеркаваў з Радай Бясьпекi запрашэньне Іраку працягнуць перамовы ў пытаньнi вяртаньня iнспэктараў у Ірак. Рада Бясьпекi выказала скептыцызам адносна гэтага дыпляматычнага кроку Іраку.
XS
SM
MD
LG