Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:57 ]  Палестынскія лідэры абмяркоўваюць апошнія ізраільскія прапановы.


ЕРУСАЛІМ. Палестынскiя лiдэры сёньня ў Рамалаху абмяркоўваюць прапанову Ізраiлю вывесьцi войскi з чатырох палестынскiх гарадоў у абмен на цьвёрдыi гарантыi бясьпекi. Гэтая прапанова была зробленая ўчора мiнiстрам абароны Ізраiлю на перамовах з палестынскай дэлегацыяй. Палестынскiя экстрэмiсцкiя групоўкi ўжо адрынулi гэтую прапанову. Сёньня на Заходнiм беразе Ярдану каля гораду Джэнiн прыцэльным агнём iзраiльскiх гэлiкоптэраў былi забiтыя два баявiкi групоўкi “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы”. На аднаго зь iх Ізраiль ускладаў адказнасьць за арганiзацыю тэрарыстычнага акту ў Тэль-Авiве 17 лiпеня. У Ерусалiме палiцыя затрымала 17-гадовую палестынку, якая зьбiралася зьдзейсьнiць тэракт. На ёй быў адмысловы пас з выбуховым рэчывам. Сёньня ж мiнiстар унутраных справаў Ізраiлю Элi Йiшаi прапанаваў пазбаўляць грамадзянства iзраiльскiх арабаў, заўважаных у сувязях з тэрарыстамi.
XS
SM
MD
LG