Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:59 ]  Пераходны ўрад Афганістану пакуль ня здольны перамагчы ўладу палявых камандзіраў


КАБУЛ. Афганскi палявы камандзер Пашахон Задрон, чые войскi не спыняюць нападаў на ўрадавыя войскi на паўдзённым захадзе краiны, адрынуў заклiкi Кабулу спынiць сваю дзейнасьць. Урад Хамiда Карзая папярэдзiў учора Задрона i ягоную групоўку, што будзе змушаным выкарыстаць сiлу, калi яны ня спыняць спробы захапiць гарады Хост i Гардэз. У заяве ўраду сам Задрон названы ворагам “мiру i стабiльнасьцi”, а ягоная групоўка колькасьцю 3 тысячы чалавек – бандыцкай. Задрон iмкнецца падпарадкаваць сабе ўвесь паўдзённы ўсход Афганiстану i патрабуе адстаўкi Карзая i прызначаных iм губэрнатараў правiнцыяў Пактыя i Хост.
XS
SM
MD
LG