Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Пуцін лічыць, што ёсьць прыкметы барацьбы Грузіі з тэрарызмам


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Расеi Уладзiмер Пуцiн зьвярнуўся да Грузii, каб яна перадала Расеi сем падазраваных у тэрарызме чачэнцаў, якiх грузiнскiя памежнiкi захапiлi ў мiнулы ўiк-энд ў часе iхнага пераходу мяжы з Чачэнiяй. Пуцiн сказаў, што вiтае гэты захоп i ацэньвае яго як прыкмету барацьбы Грузii з тэрарызмам. Прэзыдэнт Грузii Эдуард Шэварднадзэ заявiў, што палонныя могуць быць перададзеныя Расеi, але Масква спачатку павiнна даказаць, што яны вiнаватыя ў сур’ёзных злачынствах. Шэварднадзэ таксама выключыў магчымасьць шырокамаштабных дзеяньняў супраць чачэнскiх ваяроў, якiя хаваюцца ў Панкiскай цясьнiне на мяжы з Чачэнiяй.
XS
SM
MD
LG