Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  12 чалавек загінулі ў Ізраілі падчас сэрыі тэрактаў


(Ерузалім) Прынамсі 12 чалавек загінулі сёньня падчас тэрарыстычных актаў у Ізраілі. Тры чалавекі загінулі і некалькі чалавек былі параненыя ў выніку страляніны, якую ўсчаў палестынец на кантрольна-прапускным пункце ў Ерузаліме. Сам ён таксама быў застрэлены. Гэта быў трэці тэрарыстычны акт запар. Раніцай у выніку выбуху бомбы ў аўтобусе загінулі прынамсі дзевяць пасажыраў і некалькі дзясяткаў былі параненыя каля ізраільскага места Сафід. Адказнасьць узяла на сябе іслямская групоўка Гамас. Адзін узброены палестынец быў забіты ізраільскімі сіламі бясьпекі падчас ягонай спробы прасачыцца ў габрэйскае пасяленьне ў сэктары Газа. Ізраільскі прадстаўнік Аві Пазьнер сказаў, што Ізраіль будзе бязьлітасна змагаццца супраць палестынскіх тэрарыстаў. Палестынскі прадстаўнік Набі Абу Рудэйна заявіў, што адказнасць нясе прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, які праводзіць агрэсыўную палітыку супраць Палестыны. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў краіны, уцягнутыя ў канфлікт на Блізкім Усходз, зрабіць усё, каб спыніць тэрарыстаў-забойцаў
XS
SM
MD
LG