Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:35 ]  ірацкая прэса заклікала кіраўніка інспэкцыі ААН прыехаць у Багдад


(Багдад) Ірацкая газэта заклікала сёньня ААН накіраваць кіраўніка інспэкцыі ў справе ўзбраеньняў Ганса Бліка на перамовы ў Багдад незалежна ад пазыцыі ЗША. Газэта “Бабель” напісала, што ЗША і Вялікая Брытанія перасьледуюць у в адносінах Іраку “каляніяльныя мэты”, якія адпрэчвае міжнародная супольнасьць. Тым часам Ганс Блікс, які ўзначальве згаданую інспэкцыю, заявіў, што ён адмовіўся ад візыту ў Ірак. Паводле словаў Блікса, ягоная прыстунасьць у Багдадзе, пакуль Ірак не пагадзіўся прыняць інспэктараў, выклікала б марныя спадзяваньні. Ён дадаў таксама, што ў выпадку канчатковай адмены ягонага візыту ў Багдад, верагоднасьць вайны паміж ЗША і Іракам можа павялічыцца. Цягам апошняга месяцу Ірак вылучыў чатыры ўмовы вяртаньня інспэкцыі ААН. Вашынгтон адхіліў магчымасць перамоваў у гэтым пытаньні. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш учора зноў заявіў, што ён настойвае на зьмене ірацкага рэжыму начале з Садам Гусэйнам
XS
SM
MD
LG