Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:46 ]  Паўночная i Паўдзённая Карэi дамовiлiся пра аднаўленьне перамоваў


СЭЎЛ. Паўночная i Паўдзённая Карэi дамовiлiся пра аднаўленьне перамоваў на ўрадавым узроўнi з мэтай нармалiзацыi сытуацыi на паўвыспе. Паўдзённакарэйскiя мэдыi паведамляюць, што перамовы адбудуцца ў Сэўле ад 12 да 14 жнiўня. Дамова дасягнутая ў часе сустрэчы прадстаўнiкоў КНДР i Паўдзённай Карэi ў паўночнакарэйскiм горным курорце Кумгань. Бакi вырашылi аднавiць мiрны працэс, нягледзячы на ўзброены iнцыдэнт у Жоўтым моры, якi адбыўся каля месяца таму.
XS
SM
MD
LG