Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  Працягваецца апэрацыя iзраiльскiх войскаў супраць палестынскiх баявiкоў


НАБЛУС. ЗАХОДНІ БЕРАГ. У горадзе Наблус на Заходнiм беразе Ярдану працягваецца апэрацыя iзраiльскiх войскаў супраць палестынскiх баявiкоў. Арыштаваныя каля пяцiдзесяцi чалавек. У горадзе ўведзены камэнданцкi час. Мiнiстар абароны Ізраiлю Бiньямiн Бэн-Элiэзэр назваў Наблус “сталiцай тэрарызму”. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл заявiў учора, што ён спадзяецца як мага хутчэй знайсьцi шляхi мiрнага ўрэгуляваньня блiзкаўсходняга канфлiкту. На наступны тыдзень заплянаваная ягоная сустрэча з палестынскай дэлегацыяй у Вашынгтоне. Прадстаўнiк палестынскага кiраўнiцтва Саэб Эракат заявiў, што перамовы, верагодна, адбудуцца ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG