Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Эўразьвяз вiтае дэмакратычныя рэформы ў Турэччыне


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскi Зьвяз вiтаў пакет дэмакратычных рэформаў, што быў ухвалены ўчора парлямэнтам Турэччыны. Гэтыя рэформы ёсьць умоваю далучэньня краiны да Аб’еднанай Эўропы. Новыя законы скасоўваюць сьмяротнае пакараньне i пашыраюць правы 12-мiльённага курдзкага насельнiцтва, у прыватнасьцi, дазволеныя радыё- i тэлевяшчаньне на курдзкай мове i выкладаньне на ёй у прыватных школах. Эўрапейскi Зьвяз назваў гэта “важным сыгналем”, але падкрэсьлiў, што будзе ўважлiва сачыць за практычнай рэалiзацыяй новых законаў. Турэччына спадзяецца напрыканцы гэтага году распачаць канкрэтныя перамовы з Эўразьвязам адносна тэрмiну далучэньня да Аб’еднанай Эўропы.
XS
SM
MD
LG