Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:20 ]  Рада Бясьпекi ААН абмяркуе iрацкае запрашэньне да перамоваў


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў Кофi Анан плянуе ў панядзелак абмеркаваць з Радай Бясьпекi iрацкае запрашэньне кiраўнiку iнспэкцыi ва ўзбраеньнях наведаць Багдад дзеля тэхнiчных перамоваў. У лiсьце, дасланым Анану ў чацьвер, iрацкi мiнiстар замежных справаў Наджы Сабры падкрэсьлiў, што перамовы могуць паспрыяць вяртаньню iнспэктараў ААН у Ірак. Інспэктары пакiнулi Ірак у 1998 годзе, i з тых часоў Багдад не дапушчае iх на тэрыторыю краiны. Прапанова Сабры выклiкала ў сябраў неадназначную рэакцыю. Прадстаўнiк ААН Фрэд Экгард учора заявiў, што iрацкая прапанова правесьцi перамовы зь кiраўнiком iнспэкцыi ва ўзбраеньнях Гансам Блiксам “не супадае” з рэзалюцыямi Рады Бясьпекi, у якiх вызначаныя ўмовы аднаўленьня iнспэкцыяў.
XS
SM
MD
LG