Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:18 ]  У Турэччыне скасаванае сьмяротнае пакараньне


АНКАРА. Парлямэнт Турэччыны прагаласаваў учора за адмену сьмяротнага пакараньня. Выключэньне зробленае толькi на час вядзеньня вайны. Гэтае рашэньне прынятае ў працяг рэформаў, якiя ажыцьцяўляюцца ў краiне дзеля выкананьня ўмоваў далучэньня Турэччыны да Эўрапейскага Зьвязу. Цяпер вышэйшай мерай пакараньня ў краiне будзе пажыцьцёвае зьняволеньне. Камэнтуючы рашэньне парлямэнту, назiральнiкi выказваюць меркаваньне, што ў вынiку гэтага лiдэр курдзкiх экстрэмiстаў Аджалян мае магчымасьць пазьбегнуць вынесенага яму выраку.
XS
SM
MD
LG