Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:17 ]  Мiнiстэрства юстыцыi ЗША назаве iмёны затрыманых у зьвязе з тэрактамi 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Фэдэральны суд ЗША сваiм рашэньнем заабавязаў Мiнiстэрства юстыцыi ЗША цягам 15 дзён назваць iмёны тых, хто быў арыштаваны i затрыманы ў зьвязе з расьследаваньнямi тэрарыстычнага нападу на Нью-Ёрк i Вашынгтон 11 верасьня летась. Болей як 20 праваабарончых групаў ЗША кiнулi выклiк урадавай палiтыцы сакрэтных арыштаў, патрабуючы публiчнасьцi i справаздачнасьцi ў расьследаваньнi злачынства ў адпаведнасьцi з амэрыканскiм правам, якое гэта гарантуе. Паводле афiцыйных асобаў ЗША, мiнiстэрствам юстыцыi дзеля расьследаваньня тэрарыстычнага акту 11 верасьня затрымана каля адной тысячы дзьвюхсот чалавек.
XS
SM
MD
LG