Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:50 ]  Ізраiльскiя танкi ўварвалiся ў Наблус


НАБЛУС. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Паступiлi паведамленьнi, што сёньня ранiцай iзраiльскiя танкi i бульдозеры ўварвалiся ў горад Наблус на Заходнiм беразе Ярдану. Гэтая сiлавая акцыя адбываецца праз два днi, як палестынскiя экстрымiсты выбухнулi бомбу ў Гэбрайскiм унiвэрсытэце Ерусалiму, забiўшы пяць амэрыканцаў i двох iзраiльцаў. На вулiцах Наблусу адбылiся перастрэлкi. Паводле палестынскiх сiлаў бясьпекi, адзiн палестынец забiты. Ізраiльскiя вайскоўцы пакуль гэтую iнфармацыю не камэнтуюць. Рэпартэры паведамляюць, што адзiн актывiст экстрэмiсцкай групоўкi “Хамас” забiты ў вёсцы каля Наблусу. Учора ўвечары камандуючы iзраiльскiмi войскамi на Заходнiм беразе Ярдану загадаў выслаць з Заходняга Берагу ў Паласу Газа сваякоў двох тэрарыстаў. Генэральны пракурор Ізраiля Эльякiм Рубiнштэйн дазволiў гэтую акцыю i даў гэтым палестынскiм сем’ям 12 гадзiнаў дзеля апэляцыi. Тэрмiн завяршаецца да апоўдню сёньня.
XS
SM
MD
LG