Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  Прэзыдэнты Лiтвы, Латвii, Эстонii i Польшчы сустракаюцца ў Паланзе


ПАЛАНГА. ЛІТВА. Прэзыдэнты Лiтвы, Латвii, Эстонii i Польшчы сустракаюцца сёньня ў лiтоўскiм курортным горадзе Паланзе. Чакаецца, што асноўнай тэмай для абмеркаваньня стане каардынацыя намаганьняў трох балтыйскiх краiнаў у далучэньнi да НАТО, а таксама балтыйскiх краiнаў i Польшчы – да Эўрапейскага Зьвязу. Пасьля нарады ўсе чатыры прэзыдэнты накiруюцца ў Кляйпэду, дзе возьмуць удзел у сьвяткаваньнi 750-гадовага юбiлею гэтага партовага гораду. Заплянаваная двухбаковая сустрэча лiтоўскага прэзыдэнта Валдаса Адамкуса i прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага. Яны абмяркуюць праблему, якая паўстане перад Калiнiнградзкiм анклявам пасьля далучэньня Польшчы i Лiтвы да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG