Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:36 ]  13 нелегальных iмiгрантаў утапiлiся ля гiшпанскага ўзьбярэжжа


ТАРЫФА. ГІШПАНІЯ. На ўзьбярэжжы Гiшпанii знойдзеныя целы 13 чалавек, якiя, як лiчыць палiцыя, утапiлiся ў часе спробы нелегальна перабрацца ў Эўропу празь Гiбралтарскi пралiў. Прадстаўнiк палiцыi паведамiў, што, мяркуючы па ўсiм, капiтан вадаплаву, якi меўся прывезьцi афрыканцаў у Гiшпанiю, загадаў пасажэрам даплысьцi да берагу, калi карабель наблiзiўся да гiшпанскага ўзьбярэжжа. Летась палiцыя затрымала 18 тысячаў чалавек, якiя спрабавалi трапiць у Гiшпанiю морам. Амаль 45 тысячаў нелегальных iмiгрантаў былi дэпартаваныя з краiны.
XS
SM
MD
LG