Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:34 ]  ЗША занепакоеныя пашырэньнем музычнага i вiдэапiрацтва ў Расеi


МАСКВА. Злучаныя Штаты занепакоеныя ўзроўнем, якога дасягнула музычнае i вiдэапiрацтва ў Расеi. Амбасадар ЗША ў Маскве Аляксандар Вершбоў зьвярнуўся да мiнiстра друку Расеi Мiхаiла Лесiна з просьбай расьследаваць дзейнасьць расейскiх фiрмаў, падазраваных у незаконнай вытворчасьцi музычных i вiдэадыскаў. Паводле праадстаўнiкоў амэрыканскай амбасады, Расея стала другiм у сьвеце пасьля Кiтаю экспартэрам пiрацкiх дыскаў. У якасьцi доказу амэрыканскiя экспэрты падаюць той факт, што аб’ём вытворчасьцi музычных i вiдэадыскаў у Расеi перавысiў 200 мiльёнаў адзiнак у год, тады калi патрэба ўнутранага рынку – 10 мiльёнаў.
XS
SM
MD
LG