Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Арыштаваныя кiраўнiкi амэрыканскай карпарацыi "УорлдКом"


НЬЮ-ЁРК. Двум былым кiраўнiкам амэрыканскай карпарацыi “УорлдКом” выстаўленыя абвiнавачаньнi ў махлярстве ў асаблiва буйных памерах. Скот Салiван i Дэвiд Маерс былi арыштаваныя ўчора i ўжо праз некалькi гадзiнаў у суправаджэньнi агентаў ФБР дастаўленыя ў фэдэральны суд у Нью-Ёрку. Салiван i Маерс былi звольненыя ў чэрвенi пасьля таго, як “УорлдКом” прызнала факты падробкаў фiнансавай справаздачнасьцi. 21 лiпеня гэтая другая ў Амэрыцы тэлекамунiкацыйная кампанiя абвесьцiла пра банкруцтва – найбуйнейшае ў гiсторыi краiны. Мiнiстэрства юстыцыi цяпер разглядае пытаньне пра прад’яўленьне крымiнальнай позвы “УорлдКому” як карпарацыi.
XS
SM
MD
LG