Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:52 ]  7 чалавек загiнулi, 85 параненыя ў вынiку тэракту ў Ерусалiме


ЕРУСАЛІМ. 5 замежных грамадзянаў i 2 iзраiльцы загінулі, 85 чалавек параненыя ў выніку ўчорашняга тэракту ў кавярні Гэбрайскага ўніверсітэту Ерусалiму. Тое, што адбылося, рэзка зганiлi прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, Генэральны сакратар ААН Кофi Анан, кiраўнiцтва Эўрапейскага Зьвязу. Адказнасьць за тэракт ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка ХАМАС, заявiўшы, што зрабiла гэта ў адказ на авiяўдар па гораду Газа, у вынiку якога на мiнулым тыднi быў лiквiдаваны адзiн зь лiдэраў гэтай арганiзацыi, а таксама загiнулi 14 чалавек. У Газе тысячы палестынцаў выйшлi на вулiцы, радуючыся з нагоды тэракту. Тым часам, вядомы амэрыканскі грамадзкi дзеяч Джэсі Джэксан, які знаходзіцца ў Ерусаліме, адмяніў сваю сустрэчу з духоўным лідэрам ХАМАСу Ахмэдам Ясінам, у часе якой меў намер пераканаць суразмоўцу пакласьці канец тэрору.
XS
SM
MD
LG