Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:50 ]  Ва Ўкраiне загiнулi 19 гарнякоў


КІЕЎ. Прынамсi 19 гарнякоў загiнулi ўчора ўвечары ў вынiку выбуху мэтану ўвечары на шахце імя Засядзькі у Данецкай вобласьці. Двое лiчацца зьнiклымi бязь звесткаў. Адмыслоўцы лiчаць, што стан бясьпекi i ўмовы працы на шахтах Украiны цi не найгоршыя ў сьвеце. Шэсьць гарнякоў загiнулi i 18 былi параненыя ў Днепрапятроўскай вобласьцi шэсьць дзён таму. Каля трох тыдняў таму у Данецкай вобласьці пры падобных абставінах загінулі 35 чалавек, iншыя 20 чалавек былi шпiталiзаваныя. Да ўчорашняга iнцыдэнту прынамсi 166 гарнякоў сталi ахвярамi падобных сытуацыяў ва Ўкраiне
XS
SM
MD
LG