Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:48 ]  Завершыўся вiзыт Папы Яна Паўла Другога ў Мэксiку


МЭХІКА. Папа Ян Павал Другi завяршае сёньня вiзыт у Мэксiку. У часе разьвiтальнай цырымонii ён далучыць да лiку блажэнных двух iндэйцаў, загiблых за каталiцкую веру каля трохсот гадоў таму. Гэта -- першая ступень кананiзацыi, за якой iдзе далучэньне да лiку сьвятых. Учора болей як адзiн мiльён чалавек сабралiся ў мэксiканскай сталiцы, каб прысутнiчаць на цырымонii кананізацыi Хуана Дыегi – мэксiканскага селянiна, якому зьявiлася ў 16-м стагодзьдзi Дзева Марыя. Гэта -- першы індэец, далучаны да лiку сьвятых за ўсю гiсторыю каталiцкай царквы. Сёньня пантыфiк вяртаецца ў Рым пасьля паездкi па краiнах Паўночнай i Цэнтральнай Амэрыкi.
XS
SM
MD
LG