Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:47 ]  Сэнат ЗША вызначае, цi варта пачынаць вайсковую апэрацыю супраць Іраку


103. ВАШЫНГТОН. Ірацкi лiдэр Садам Хусэйн працягвае распрацоўваць хiмiчную i бiялягiчную зброю, а таксама iмкнецца прыдбаць ядзерную зброю. З гэтакай заявай выступiў Рычард Батлер – былы кiраўнiк групы iнспэктараў Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў у раззбраеньнi. Батлер выступаў у камiтэце ў мiжнародных справах Сэнату ЗША, якi спрабуе вызначыць, наколькi вялiкую пагрозу ўяўляе Ірак, i цi варта пачынаць вайсковую апэрацыю з мэтай зьвяржэньня Садама Хусэйна. Разам з тым, Батлер адзначыў, што ў яго няма сьведчаньняў таму, што Ірак пастаўляе зброю масавага зьнiшчэньня мiжнародным тэрарыстычным арганiзацыям. Батлер рэкамэндаваў кангрэсмэнам заручыцца падтрымкай Расеi з тым, каб дамагчыся аднаўленьня працы iнспэктараў у раззбраеньнi ў Іраку.
XS
SM
MD
LG