Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:44 ]  ЗША занепакоеныя расейска-iрацкiм супрацоўнiцтвам у ядзернай галiне


109. ТЭГЭРАН. Іран ухвалiў пагадненьне пра дзесяцiгадовае супрацоўнiцтва ў ядзернай галiне памiж Іранам i Расеяй, якое выклiкала занепакоенасьць Злучаных Штатаў. Прадстаўнiк мiнiстэрства замежных справаў Ірану Хамiд-Рэза Азэфi ўчора заявiў, што гэты плян працягне разьвiцьцё двухбаковых расейска-iранскiх стасункаў дзеля мiру, стабiльнасьцi i эканамiчнага разьвiцьця. Ён таксама падкрэсьлiў, што апошняя кропка ў дамове будзе пастаўленая ў часе вiзыту прэзыдэнта Расеi Ўладзiмера Пуцiна ў Тэгэран. Дату вiзыту ён не канкрэтызаваў. Раней учора мiнiстар энэргэтыкi ЗША Спэнсэр Абрагам i намесьнiк дзяржсакратара ў пытаньнях кантролю над узбраеньнямi Джон Болтан абмеркавалi ў Маскве з расейскiм мiнiстрам атамнай энэргетыкi Аляксандрам Румянцавым занепакоенасьць Злучаных Штатаў адносна супрацоўнiцтва Расеi зь Іранам у атамнай галiне. Афiцыйныя асобы ЗША засьцераглi Маскву, што расейскiя ядзерныя тэхналёгii могуць спрыяць iранскiм распрацоўкам зброi масавага зьнiшчэньня.
XS
SM
MD
LG