Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:41 ]  Датэрмiновыя парлямэнцкiя выбары ў Турэччыне адбудуцца 3 лiстапада


АНКАРА. Датэрмiновыя парлямэнцкiя выбары ў Турэччыне адбудуцца 3 лiстапада. Такое рашэньне прыняў учора парлямэнт краiны пераважнай бальшынёй галасоў. Гэтакiм чынам завершылiся шматмесячныя спрэчкi памiж прыхiльнiкамi i супрацiўцамi прэм’ер-мiнiстра Бюлента Эджэвiта, якi катэгарычна пярэчыў правядзеньню выбараў раней тэрмiну. На ягоную думку, датэрмiновыя выбары толькi пагоршаць i без таго цяжкi эканамiчны стан Турэччыны i ўскладняць далучэньне краiны да Эўрапейскага Зьвязу. Апазыцыйныя яму палiтыкi i нават партнэры ў каалiцыi мяркуюць, што праз выбары ўрад можа выйсьцi з тупiку, у якiм ён апынуўся з прычыны працяглай хваробы 77-гадовага прэм'ера.
XS
SM
MD
LG