Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:40 ]  Асуджаны за ваенныя злачынствы Фiкрэт Абдзiч, прэтэндэнт на пасаду сябра прэзыдыюму Босьнii


80. КАРЛОВАЧ. ХАРВАТЫЯ. Харвацкi суд вырак Фiкрэта Абдзiча, прэтэндэнта на пасаду сябра прэзыдыюму Босьнii, на 20 гадоў зьняволеньня за ваенныя злачынствы ў часе вайны 90-х гадоў. Суд прызнаў Абдзiча, якi тады камандаваў узброенымi фармаваньнямi мусульманаў, вiнаватым у расправе з грамадзянскiм насельнiцтвам i ваеннапалоннымi ў басьнiйскiм горадзе Бiхач. У часе вайны Абдiч стварыў Аўтаномны раён Заходняй Босьнii, якi сам i ачолiў, а падпарадкаваныя яму атрады вялi баi супраць басьнiйскага войска, у складзе якога былi пераважна мусульмане. У 1995 годзе ён уцёк у Харватыю, дзе атрымаў грамадзянства. Арыштаваны быў паводле запыту ўладаў Босьнii. Абдзiч зьбiраўся высунуць сваю кандыдатуру на выбарах сябраў калектыўнага прэзыдыюму Босьнii, якiя адбудуцца ў кастрычнiку.
XS
SM
MD
LG