Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:44 ]  Мiнiстры замежных справаў 13 краiнаў сустракаюцца ў Брунэi


БАНДАР СЕРЫ БЕГАВАН. БРУНЭЙ. Міністры замежных справаў 13 краiнаў сустракаюцца сёньня ў сталiцы Брунэю на штогадовай нарадзе Асацыяцыi дзяржаваў Паўдзённа-Ўсходняй Азii. У форуме будуць таксама браць удзел Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл, расейскi мiнiстар замежных справаў Ігар Іваноў i каардынатар мiжнароднай палiтыкi Эўрапейскага Зьвязу Хавiер Саляна. Адбудзецца шэраг двухбаковых перамоваў. Чакаецца, што Саляна сустрэнецца зь мiнiстрамi замежных справаў Паўночнай i Паўдзённай Карэi. Паўэл – зь Івановым i кiраўнiком зьнешнепалiтычнага ведамства Кiтаю, а, таксама, магчыма, зь мiнiстрам замежных справаў Паўночнай Карэi Пак Нам Сунам. Учора мiнiстры замежных справаў 10 паўдзённа-ўсходнiх азiяцкiх краiнаў падпiсалi сумеснае камунюке, у якiм яны прызнаюць небясьпеку сэпаратызму i тэрарызму.
XS
SM
MD
LG