Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:41 ]  Новыя ахвяры палестынскiх тэрарыстаў


ЕРУСАЛІМ. Улады Ізраiлю папярэдзiлi палестынцаў, што будуць прынятыя жорсткiя захады ў адказ, калi тэрарыстычныя дзеяньнi супраць iзраiльцаў будуць працягвацца. Заява была зробленая пасьля шэрагу ўчорашнiх тэрактаў. Палестынскiя баявiкi застрэлiлi двух гэбрайскiх пасяленцаў недалёка ад гораду Арыэль у раёне Наблусу. Адказнасьць за злачынства ўзяла на сябе радыкальная групоўка “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы”. Учора таксама ў цэнтры Ерусалiму палестынскi тэрарыст-самагубца падарваў бомбу ля ўваходу ў кавярню. Прынамсi чатыры чалавекi былi параненыя. Учора ранiцай палестынец уварваўся ў дом у гэрайскiм паселiшчы Ітмар i нажом паранiў пасяленца i ягоную жонку. Нападнiк забiты.
XS
SM
MD
LG