Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:39 ]  ЗША крытыкуюць Расею за супрацоўнiцтва зь Іранам


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты скрытыкавалi Расею за супрацоўнiцтва зь Іранам у галiне ядзернай энэргэтыкi. Прадстаўнiк дзярждэпартамэнту ЗША Фiлiп Рыкер заявiў, што дапамагаючы Ірану ў гэтай галiне, Расея можа шмат страцiць у сваiх стратэгiчных iнтарэсах. На мiнулым тыднi ўлады Расеi паведамiлi пра праграму даўгатэрмiновага супрацоўнiцтва зь Іранам у ядзернай галiне, паводле якой Расея мае будаваць там ядзерныя рэактары. ЗША заклапочаныя, што Іран будзе выкарыстоўваць гэтыя рэактары ня столькi для мiрных мэтаў, колькi для ваенных. Тым часам, у Маскве намесьнiк дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Болтан i ягоны расейскi калега Георгi Мамедаў мелi перамовы ў пытаньнях стратэгiчнай стабiльнасьцi i нераспаўсюджаньня ядзернай зброi. У часе сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да першай сустрэчы Кансультацыйнай групы ў пытаньнях стратэгiчнай бясьпекi. Мяркуецца, што яна адбудзецца ў Вашынгтоне ў верасьнi сёлета.
XS
SM
MD
LG