Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:31 ]  Разьвязаны палiтычны крызыс у Харватыi


ЗАГРЭБ. Парлямэнт Харватыi ўчора прагаласаваў за давер прэм’ер-мiнiстру Івiцу Рачану i пацьвердзiў склад ягонага новага кабiнэту. Галасаваньне разьвязала палiтычны крызыс, якi распачаўся пасьля таго, як Рачан падаў у адстаўку на пачатку лiпеня пасьля шэрагу непаразуменьняў з адным са сваiх партнэраў у каалiцыi – Харвацкай Сацыяльна-Лiбэральнай Партыяй. У пададзенай у парлямэнт праграме кабiнэт Рачана забавязаўся падняць эканомiку i занятасьць, скарацiць дзяржаўную запазычанасьць, рэфармаваць судовую ўладу i ўзброеныя сiлы. Чакаецца, што новы ўрад будзе кiраваць краiнай да маючых адбыцца парлямэнцкiх выбараў у студзенi 2004 году.
XS
SM
MD
LG