Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  У Брунэi распачынаецца Рэгiянальны форум у бясьпецы


КУАЛА ЛУМПУР. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл сёньня робiць чацьверты прыпынак у сваiм турнэ па васьмi азiяцкiх дзяржавах – саюзьнiках Вашынгтону ў яго вайне зь мiжнародным тэрарызмам. У Куала Лумпур Паўэл сустрэнецца з прэм’ер-мiнiстрам Малайзii Махацiрам Махамадам i мiнiстрам замежных справаў Саедам Хамiдам Альбарам. Паўэл прыбыў у Малйзiю з Тайлянду, дзе ён заявiў, што амэрыканскiя сiлы маюць адсочваць патэнцыяльна агрэсыўныя дзяржавы. Сярод iх ён назваў Паўночную Карэю. Паўэл таксама наведае Сынгапур, Брунэй, Інданэзiю i фiлiпiны. У Вашынгтон вернецца 3 жнiўня. У Брунэi сёньня распачынаецца Рэгiянальны форум у бясьпецы Асацыяцыi дзяржаваў Паўдзённа-Ўсходняй Азii. Колiн Паўэл, а таксама ягоныя калегi з Расеi, Кiтаю, Індыi i Японii возьмуць удзел у форуме АСЕАН – асацыяцыi, у якую ўваходзяць Брунэй, Камбоджда, Інданэзiя, Лаос, Малайзiя, Бiрма, Фiлiпiны, Сынгапур, Тайлянд i Вiетнам. Барацьба з тэрарызмам – цэнтральнае пытаньне нарады.
XS
SM
MD
LG