Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  У Азэрбайджане прызначаны рэфэрэндум


БАКУ. Парлямэнт Азэрбайджану падтрымаў намер прэзыдэнта Гейдара Алiева наладзiць рэфэрэндум 24 жнiўня з мэтай дадаць папраўкi ў канстытуцыю краiны. Апазыцыя выступае супраць паправак, сярод якiх – выбары прэзыдэнта простай бальшынёй галасоў, а не дзьвума трацiнамi, як раней, i скасаваньне сыстэмы галасаваньня паводле партыйных сьпiсаў. Апазыцыйныя партыi пагражаюць байкатаваць рэфэрэндум, калi на iм ня будуць прысутнiчаць мiжнародныя назiральнiкi. Апазыцыя таксама патрабуе павелiчэньня яе прысутнасьцi ў тэлевiзiйным эфiры, а таксама перанесьцi дату рэфэрэндуму на болей позьнi час, каб выбарцы маглi разабрацца з вынесенымi на рэфэрэндум пытаньнямi.
XS
SM
MD
LG