Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:37 ]  Альбанскія партыі атрымалі перамогу на мясцовых выбарах на поўдні Сэрбіі


БУЯНАВАЧ. ЮГАСЛАВІЯ. Альбанскія партыі атрымалі перамогу на мясцовых выбарах на поўдні Сэрбіі. Вынікі падліку 98 адсоткаў бюлютэняў паказваюць, што мэрамі двух найбуйнейшых гарадоў рэгіёну Буянавача і Прэшава стануць прадстаўнікі альбанскай Партыі дэмакратычнага дзеяньня, за якую аддалi галасы 55 адсоткаў выбарцаў. У трэцім паводле велічыні горадзе Мядведжа перамог прадстаўнік сэрбскай абшчыны. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе лiчыць, што выбары адбылiся ў суладзьдзi зь мiжнароднымi стандартамi. Паўдзённая Сэрбiя яшчэ нядаўна была арэнаю вострых міжэтнічных сутычак.
XS
SM
MD
LG