Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:36 ]  Ва Ўкраiне – нацыянальная жалоба


ЛЬВОЎ. УКРАІНА. У Львове сёньня працягваюцца пахаваньнi ахвяраў трагедыi 27 лiпеня. Тады ў часе авiяшоў зьнiшчальнiк Су-27 звалiўся на гледачоў. Загiнулi 83 чалавекi, сярод якiх былi 29 дзяцей. Болей за 100 чалавек параненыя. У панядзелак пахаваныя 35 чалавек. Ва Ўкраiне – нацыянальная жалоба. Прэзыдэнт Леанiд Кучма адхiлiў ад пасадаў шэраг высокiх вайсковых чыноўнiкаў. Галоўнай прычынай трагедыi лiчыцца недапушчальна нiзкi палёт самалёту над гледачамi. У Львоў накiроўваецца мiжнародная гуманiтарная дапамога i мэдычнае абсталяваньне.
XS
SM
MD
LG