Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:35 ]  У Афганiстане плянаваўся тэракт супраць ураду


КАБУЛ. У Кабуле схоплены тэрарыст, якi плянаваў напад на сябраў ураду Афганiстану. Як паведамiла афганскае тэлебачаньне са спасылкай на службу контрвыведкi, тэрарысь зьбiраўся на аўтамабiлi, нагружанай выбуховымi рэчывамi, урэзацца ва ўрадавы картэж. Аднак, ягоны плян сарваўся: машына патрапiла ў аварыю, а яе ўладальнiк быў арыштаваны. У паведамленьнi не гаварылася пра асобу арыштаванага, нi калi ён быў затрыманы. Па тэлебачаньнi паказалi кадры, на якiх бачна легкавушка з адчыненымi дзьверцамi, а ўнутры – выбуховыя брыкеты. Урад Афганiстану заявiў толькi, што затрыманы – замежны гшрамадзянiн, i плян быў распрацаваны за мяжой.
XS
SM
MD
LG